Навука і тэхналогіі2323

У «Зоне Х» выйшаў рэпартаж пра беларускамоўныя курсы для праграмістаў. Арганізатары кажуць, што гэта паклёп

20 красавіка ў перадачы «Зона Х» на тэлеканале «Беларусь-1» выйшаў сюжэт, прысвечаны дзейнасці Інстытута матэматыкі і кібернэтыкі. «Аператыўнікі прыкрылі дзейнасць ВНУ, якая працавала нелегальна».

Гаворка ў ім вялася пра тое, што некалькі людзей арганізавалі ў Мінску філіял Ровенскага Міжнароднага эканамічна-гуманітарнага універсітэта імя Сцяпана Дзем’янчука (Украіна). Маўляў, установа не прайшла ліцэнзавання ў Беларусі, а супрацоўнікі не сплачвалі падаткі.

Асабліва адзначаецца тое, што навучанне вялося цалкам па-беларуску.

Адзін з кіраўнікоў Інстытута матэматыкі і кібернэтыкі Павел Бука падзяліўся з «Нашай Нівай» сваёй пазіцыяй па гэтым пытанні. «Інфармацыя пададзеная хлуслівая. Гаворка пра міжнародную адукацыйную праграму «Інфарматыка», якая сапраўды ладзіцца сумесна з універсітэтам Дзем’янчука. Але навучанне праводзіцца ва Украіне, хоць і для беларусаў і па-беларуску».

Павел Бука кажа, што адукацыйны працэс у Беларусі не вёўся зусім. У Мінску былі арганізаваныя толькі публічныя бясплатныя лекцыі, на якія былі прыцягнутыя выкладчыкі вядучых універсітэтаў краіны. «Адукацыя была завочна-дыстанцыйнай на тэрыторыі іншай краіны, яна ніяк не падпадае пад юрысдыкцыю беларускай міліцыі».

Таксама Павел Бука абураецца тым, што Міжнародны эканамічна-гуманітарны ўніверсітэт імя Сцяпана Дзем’янчука паказаны ледзьве не як «шарашкіна кантора». «Тамтэйшая адукацыя адпавядае патрабаванням Балонскага працэсу».

Разам з тым, ён кажа, што дзейнасць праграмы не прыпыненая і публічныя лекцыі працягваюцца. «Ужо больш за месяц працягваюцца супраць нас праверкі, але крымінальная справа ўсё яшчэ не заведзеная, бо наша дзейнасць цалкам законная. Тое, што на тэлебачанні прайшлі рэпартажы аб нашай дзейнасці, падобна на палітычны заказ, прычым, тых людзей, што працуюць на суседнюю дзяржаву», — лічыць Павел Бука.

Інстытут матэматыкі і кібернэтыкі афіцыйна зарэгістраваная структура, якая дзейнічае ад 1997 года. Інстытут ставіць за мэту стварэнне беларускамоўнага ВНУ ўнутры краіны.

Каментары23

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Азараў закрыў план «Перамога» і перавёў усіх удзельнікаў у рэзерв12

Азараў закрыў план «Перамога» і перавёў усіх удзельнікаў у рэзерв

Усе навіны →
Усе навіны

Чарга аўто на польска-беларускай мяжы не змяншаецца1

За абразу Лукашэнкі ў прыёмным пакоі уздзенскай бальніцы затрымалі «незадаволенага жыццём мужчыну»12

З'явіўся план прапановы Пуціна спыніць вайну ва Украіне41

Беларуска арганізавала адпачынак для дзяцей палітвязняў на Лазурным беразе. Яна расказала, як уцякала з краіны і як яе затрымліваў Інтэрпал10

У Сербіі расце напружанне: пратэстоўцы падпальваюць офісы правячай партыі1

У Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі праходзіць самая цёплая выстаўка года

Спецслужбы стварылі фэйкавы бот нібыта для эвакуацыі тых, хто дасылаў інфармацыю «Беларускаму Гаюну»1

Вобраз мача ўжо не ў модзе: як пакаленне Z абірае партнёра13

20-гадовай украінцы пагражае смяротнае пакаранне на Балі. Шукаюць яе і на радзіме5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Азараў закрыў план «Перамога» і перавёў усіх удзельнікаў у рэзерв12

Азараў закрыў план «Перамога» і перавёў усіх удзельнікаў у рэзерв

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць