У перыяд масавага наведвання могілак, каб пазбегнуць заторавых сітуацый, арганізацыя руху на прылеглых да могілак участках дарог будзе змененая. Пра гэта паведамілі ва УДАІ МУС.
Паўночныя могілкі
З 22 па 25 красавіка на ўчастку дарогі Н9031 Калодзішчы — Заслаўе, які прылягае да Паўночных могілак, з боку кальцавога перасячэння з дарогай Р58 Мінск — Калачы — Мядзел у напрамку скрыжавання з пад'ездам да вёскі Забалоцце будзе арганізаваны аднабаковы рух з вылучэннем паласы сустрэчнага кірунку для грамадскага транспарту.
Транспартныя сродкі, якія рухаюцца з боку МКАД у вёску Цну для ўезду на могілкі, будуць накіраваныя ў аб'езд — па дарогах Дубаўляны — Бараўляны — Каралёў Стан і Мінск — Калачы — Мядзел.
Такім чынам, пад'езд да Паўночных могілак будзе ажыццяўляцца ў аднабаковым рэжыме з боку дарогі Р58 Мінск — Калачы — Мядзел.
Транспартныя сродкі наведвальнікаў могілак у сувязі з адсутнасцю стаянак дастатковай умяшчальнасці будуць размешчаныя на правай абочыне дарогі Калодзішчы — Заслаўе ў пэўных месцах, а таксама на існуючых гасцявых стаянках і тэрыторыі могілак.
Чыжоўскія могілкі
25 красавіка, на МКАД у раёне Чыжоўскіх могілак адкрыюць раздзяляльную агароджу, арганізаваўшы дадатковы наземны пешаходны пераход. У сувязі з гэтым максімальна дазволеную хуткасць у гэтым раёне знізяць да 50 км/ч.
Рух на пад'язной дарозе ад МКАД да могілак стане аднабаковым. Выезд транспартных сродкаў будзе ажыццяўляцца ўздоўж могілак, а далей праз пасёлак Новы двор.
Дадатковыя месцы для стаянкі транспартных сродкаў выдзеляць на ўчастку поля перад уездам на тэрыторыю могілак. Прыпыненне і стаянка аўтамабіляў тут будзе дазволеная з суботы да аўторка.
Міханавіцкія могілкі
Пад'езд да могілак індывідуальнага транспарту, які рухаецца з боку Мінска, будзе ажыццяўляцца па дарозе Новы Двор — Міханавічы — Пяцеўшчына праз пасёлак Міханавічы, выезд з могілак — па дарозе Асеевка — Міханавічы і Смалявічы — Самахвалавічы — Негарэлае.
Аўтамабілі ў сувязі з адсутнасцю дастатковай колькасці стаяначных месцаў будуць размяшчацца на абочынах прылеглых да могілак праездаў, а таксама на тэрыторыі могілак з уездам у асноўную браму і выездам праз запасную браму ў кальцавым рэжыме.
У перыяд запаўнення разваротнай пляцоўкі аўтобусамі ўезд і выезд асабістага транспарту будзе ажыццяўляцца праз запасную браму.
Як паведамілі ў ГУУС Мінгарвыканкама, 25 красавіка з 7.30 да 20.00 будзе абмежаваная стаянка транспартных сродкаў на наступных участках Мінска:
— па вуліцы Кульман на ўчастку ад вуліцы Багдановіча да вуліцы Крапоткіна;
— па вуліцы Арлоўскай на ўчастку ад вуліцы Карастаянавай да плошчы Бангалор;
— па вуліцы Багдановіча на ўчастку ад плошчы Бангалор да вуліцы Кульман;
— па вуліцы Убарэвіча на ўчастку ад праезду Галадзеда да вуліцы Ташкенцкай;
— па мясцовым праездзе ўздоўж праспекта Незалежнасці ад вуліцы Русіянава да вуліцы Старынаўскай.