«Абодва гэтыя відэа былі зняты ў адзін дзень з вокнаў адной кватэры. 22 красавіка 2017 года. У гэты дзень у Беларусі праходзіць суботнік», — напісаў чытач «Нашай Нівы».
Эфектыўнасць такой працы, вядома ж, выклікае вялікія пытанні.
На першым відэа 8 чалавек і трактар прыбіраюць адно няшчаснае скрыжаванне.
А на другім 16 (!!!) чалавек наогул нічога не робяць.