Як паведаміла карэспандэнту СИТИ‑FM афіцыйная прадстаўніца УУС па Цэнтральнай акрузе Масквы Алена Пярфілава, на Срэценцы быў затрыманы зьбеглы зь беларускай калёніі небясьпечны злачынца.

Напярэдадні ў міліцыю зьвярнуўся прадпрымальнік, які расказаў, што невядомы вымагае ў яго грошы. Была арганізаваная спэцапэрацыя й вымагальніка затрымалі. Пры праверцы ягонай асобы высьветлілася, што гэта 22‑гадовы грамадзянін Беларусі, які быў тройчы судзімы за махлярства.

Летась у сакавіку ён зьбег з калёніі ў Берасьцейскай вобласьці й апошнім часам жыў у Маскве.

Цяпер затрыманы знаходзіцца ў СІЗА, вырашаецца пытаньне пра ягоную экстрадыцыю.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0