Расейскі вайсковец быў забіты на базе Гюмры ў Армэніі, паведамляе міністэрства абароны Расеі і паліцыя Армэніі. Па зьвестках ведамства, 21-гадовы вайсковец быў знойдзены з колата-рэзанай ранай шыі каля мясцовай крамы.

«Па папярэдніх дадзеных, забойства зьдзейсьнена на бытавой глебе», — гаворыцца ў паведамленьні Мінабароны Расеі. Паліцыя Гюмры затрымала мужчыну, які напаў на расейскага салдата.

Гюмры, другі па велічыні горад Армэніі, знаходзіцца на поўначы краіны. Разьмешчаная тут 102 расейская ваенная база ўжо ня раз трапляла ў загалоўкі газэт.

У студзені 2015 году адзін з вайскоўцаў застрэліў шасьцёх мясцовых жыхароў і параніў паўгадовае дзіця. Улетку 2015 года быў забіты калегам іншы вайсковец гэтай базы. У сакавіку таго ж года зьніклы кантрактнік расейскіх памежных войскаў быў знойдзены павешаным каля супэрмаркета непадалёк ад Гюмры.

У 2010 годзе Расея і Армэнія працягнулі тэрмін дзеяньня дагавора аб разьмяшчэньні базы да 2044 года.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?