З мосту, вышыня якога складае больш за 20 метраў, у Піну скочыў 58‑гадовы пінчук.

«Экстрэмал» ужо пачаў тануць, калі яму на дапамогу прыйшлі спартоўцы‑весьляры, якія якраз у тым месцы рыхтаваліся да чарговых спаборніцтваў. Яны хутка падплылі да чалавека і выцягнулі яго з вады.

Дарэчы, з пачатку купальнага сэзону ў Пінскім рэгіёне патанулі 4 чалавекі.

Глеб Паўлоўскі, Еўрарадыё

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0