Беларуская дзюдаістка Марына Слуцкая заваявала золата чэмпіянату Еўропы ў Варшаве ў вагавой катэгорыі звыш 78 кг. У фінальным паядынку яна перамагла Святлану Яромка з Украіны.
Марыне Слуцкай спатрэбілася крыху больш за дзве хвіліны ў вырашальным паядынку, каб зарабіць адзнаку «іпон» — чыстая перамога.
Бронзавыя ўзнагароды ў гэтай вазе дасталіся немцы Каралін Вайс і Ларысе Черыч з Босніі і Герцагавіны. Для беларускі ў бягучым сезоне гэта не першы буйны поспех. У пачатку красавіка Марына Слуцкая таксама стала пераможцай прэстыжнага турніру Гран-пры Тбілісі.