Да 12 градусаў цяпла чакаецца ў Беларусі 24 красавіка, паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
У бліжэйшыя суткі ў рэспубліцы прагназуецца пераменная воблачнасць. Ноччу будзе пераважна без ападкаў, днём у асобных раёнах пройдуць невялікія кароткачасовыя ападкі, у асноўным дождж. Раніцай месцамі магчымы слабы туман. Вецер будзе заходні ўмераны.
Тэмпература паветра ўначы складзе ад мінус 5 да плюс 1 градуса. Днём паветра прагрэецца да 12 градусаў. Небяспечных метэаралагічных з'яў не чакаецца.