Будынка вядомага выставачнага комплексу «Белэкспа» ў цэнтры Мінска больш няма. Пра гэта ў сваім твітары паведаміў блогер Антон Матолька.
Нагадаем, на месцы былой 2-й бальніцы і «Белэкспа» ў межах вуліц Янкі Купалы - Максіма Багдановіча - ракі Свіслач арабскі інвестар пабудуе да 2021 года шматфункцыянальны комплекс.
Бальніцу знеслі першай, цяпер рукі дайшлі да выставачнага комплексу.