«Андрэй Давыдоўскі — вядомы перфекцыяніст і майстар дэталёвай, скрупулёзнай аплікацыі, складанай карцінкі… Гэта Рэжысёр і Эстэт», — прызнае Brutto. — Просім у яго прабачэння, што сілай забралі «недароблены і сыры» кліп «Чорны абеліск», каб зрабіць прэм'еру ў тэрмін, ахвяраваўшы мастацкімі складнікамі дзеля каляндарнага плана.
Пасля таго як атрымалі вымову ад фанатаў, мы вырашылі даць Андрэю магчымасць дарабіць кліп, і бачым, што цяпер гэта сапраўдная праца усімі любімага Давыда!
Прабач нас (тупых Галіяфаў))… Глядзіце рэжысёрскую, правільную версію Lyric Video «Чорны абеліск»! Ars lónga, Vita brévis!»