Фото: Reuters
Галы: 1:0 — Каземіра (28), 1:1 — Месі (33, пас — Ракіціч), 1:2 — Ракіціч (73), 2:2 — Хамес Радрыгес (85, пас — Марсела), 2:3 — Месі (90+2, пас — Альба).
Форвард «Барселоны» Ліянэль Месі забіў юбілейны гол за каталонскую каманду. Ён правёў 500-ы мяч ва ўсіх турнірах за сіне-гранатавых ў перыяд выступаў з 2003 года на другой кампенсаванай хвіліне матчу.
Фото: Reuters
А калі лік яшчэ не быў адкрыты, на 20-й хвіліне, Марсела локцем разбіў твар Ліянэля Месі.
Фота: Reuters
Месі заткнуў акрываўлены рот сурвэткай, а праз 12 хвілін ужо забіў свой першы мяч у паядынку.
Фото: Reuters
Ну і напрыканцы аформіў дубль, стаўшы галоўным героем «эль-класіка».
Прычым Месі дапамагла памылка яго крыўдзіцеля — абаронцы «Рэала» Марсела, які не здолеў спыніць контратаку «Барселоны».