Пра здарэнне распавёў намеснік начальніка першага следчага аддзялення Пінскага міжраённага аддзела Следчага камітэта Аляксей Вячорка.
У інтэрв'ю пінскаму тэлеканалу «Вараг» Вячорка паведаміў, што 9 красавіка 36-гадовы пінчук завітаў да сваіх знаёмых, у якіх было малое дзіця. Пры гэтым саміх знаёмых у хаце не было (увогуле, ці быў там хтосьці яшчэ з дарослых следчы не ўдакладніў).
Скончылася ўсё тым, што ад бацькоў паступіла паведамленне аб здзяйсненні гвалтоўных дзеянняў сэксуальнага характару ў дачыненні іх 2,5-гадовай дачкі.
36-гадовы пінчук быў узяты пад варту. Ён раней прыцягваўся да крымінальнай адказнасці за «маёмасныя злачынствы», а таксама і да адміністратыўнай.
Па справе праводзяцца экспертызы.
Мужчыну пагражае да 15 гадоў пазбаўлення волі.