Мінск - Бауска - Рундальскі палац — Рыга - Біржы - Вільня (+ канцэрт Лявона Вольскага 172) — Мінск
8 траўня ў Вільні Лявон Вольскі прадставіць праграму «172». Дзякуючы падтрымцы МЗС Літвы, беларусы маюць магчымасьць атрымаць бясплатныя візы (без консульскага збору) з тэрмінам дзеяння з 7 да 9 траўня ўключна.
Безумоўна, гэта файная нагода далучыцца да найцікавейшага 3-хдзённага бас-тура на канцэрт! Вядоўца — гісторык і экскурсавод Павал Каралёў.
Баўскі замак
Вандроўка ўключае шмат вельмі прыгожых і цікавых месцаў:
Баўскі замак — адначасова і вайсковая крэпасць Лівонскага ордэна 13 ст., і парадны палац 16 ст., закладзены апошнім магістрам Лівонскага ордэна і першым курземскім герцагам Герхардам Кетлерам.
Шыкоўны барочны Рундальскі палац герцага Бірона, пабудаваны знакамітым піцерскім архітэктарам Растрэлі з велізарным унікальным паркам.
Рундальскі палац
Палац і рэшткі замка знакамітай рэзідэнцыі роду Радзівілаў, а пасля і Тышкевічаў у Біржах. Заснавальнікам Біржайскай лініі Радзівілаў стаў вайсковы дзеяч Юрый Радзівіл, вядомы яшчэ як «Літоўскі геркулес».
Ну і вядома 2 сталіцы — сталіца Латвіі, старадаўняя Рыга, і наша гістарычная Вільня, сталіца Вялікага Княства, дзе, акрамя традыцыйнай вандроўкі па беларускіх мясцінах, будзе магчымасць далучыцца да сустрэчы з легендай Беларусі — Зянонам Пазняком, а таксама наведаць паўночны прыгарад Вільні Вяркі, колішнюю рэзідэнцыю Віленскага біскупа Ігната Якуба Масальскага — адзін з самых знакамітых палацавых ансамбляў Віленшчыны і маляўнічы парк Ерузале, дзе знаходзяцца барочны касцёл св.Крыжа і больш за 30 капліцаў кальварыйскага шляху Хрыста.
Краявіды Рыгі
Прыкладная праграма вандроўкі, кошты і інструкцыя для ўдзелу — у суполцы ў фэйсбуку.
Запіс і ўся дадатковая інфармацыя пра гэту вандроўку - па тэл. +375255458430, +375291342804 (Валерыя, 24-25.04 - смс)
Прыватная культурна-асветніцкая ўстанова «Культура роднага краю» УНП 192664818