Фота: сайт Агвалінскай СШ
Школьнік памёр пасля таго, як быў дастаўлены ў шпіталь у каматозным стане, яго траўмы аказаліся несумяшчальнымі з жыццём, удакладнілі ў міністэрстве аховы здароўя Дагестана.
У ведамстве дадалі, што трое знаходзяцца ў рэанімацыі ў цяжкім стане.
З падлеткам, які прынёс ручную баявую гранату ў камп'ютарную залю, працуюць следчыя, гаворыцца ў паведамленні рэспубліканскага ўпраўлення Следчага камітэта Расіі.
«Як ён ім растлумачыў, гранату ён знайшоў на вуліцы і прынёс у камп'ютарную залю», — сказана ў паведамленні.
Крымінальная справа распачата па артыкуле аб прычыненні смерці па неасцярожнасці і аб незаконным набыцці выбуховых прыстасаванняў.