Пра гэта паведаміў камандзір узвода ДПС АДАІ Фрунзенскага РАУС Мінска Андрэй Шуканаў.
ДТЗ адбылося 24 красавіка ў 14.15 у раёне вул. Прытыцкага. Кіроўца 1925 года нараджэння на аўтамабілі «Хонда» пры павароце на вуліцу Альшэўскага здзейсніў наезд на жанчыну 1948 года нараджэння, якая пераходзіла дарогу на зялёны сігнал святлафора. Як патлумачыў кіроўца, яго ўвагу ў той момант адцягнуў аўтамабіль, які рухаўся па суседняй паласе.
Пацярпелая жанчына была аператыўна дастаўлена ў Бальніцу хуткай медыцынскай дапамогі. Яна памерла на аперацыйным стале.
Кіроўца на момант аварыі быў цвярозы, аўтамабіль прайшоў тэхагляд.