Першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Максім Рыжанкоў пакідае крэсла першага віцэ-прэзідэнта НАКа, які ён заняў у канцы 2014 года.
Па звестках «ПБ», яму на змену прыйдзе 45-гадовы Андрэй Асташэвіч — шматгадовы дырэктар РЦАП «Раўбічы», таксама вядомы па рэгулярных выступах за хакейную каманду Аляксандра Лукашэнкі.
Каментаваць будучыя змены ў прафесійнай кар'еры Асташэвіч адмовіўся, параіўшы дачакацца афіцыйных рашэнняў.