Пажар на тэрыторыі былога рэгенератарнага завода ў Магілёве пачаўся каля 19.20. На тушэнне выехалі адразу 8 пажарных разлікаў, паведаміў TUT.BY памочнік начальніка Магілёўскага абласнога ўпраўлення МНС Вадзім Урублеўскі.
Фота Мікіты Настальскага
Пажар адбываецца на пляцоўцы захоўвання гуматэхнічных адходаў у раёне вуліцы Чалюскінцаў, удакладніў Вадзім Урублеўскі. Ідзе нарошчванне сіл МНС для барацьбы з агнём - узгаранне даволі сур'ёзнае. Памочнік начальніка Магілёўскага абласнога УМНС падкрэсліў: панікаваць не варта.
Фота Аляксандра Аляксандрава
А дзявятай гадзіне вечара пажар быў лакалізаваны. Гуматэхнічныя адходы гараць на плошчы прыкладна ў 800 квадратных метраў. З полымем змагаюцца 14 падраздзяленняў МНС і пажарны цягнік.
Па словах Вадзіма Урублеўскага, вады дастаткова, так што для ліквідацыі ўзгарання неабходны толькі некаторы час. Прычыну пажару высветляць спецыялісты.
Былы рэгенератарны завод у Магілёве вырабляў і прадаваў гуму, гумовыя сумесі, дробку і другасны каўчук. Зараз на яго тэрыторыі знаходзяцца некалькі прадпрыемстваў.