Адзін з самых папулярных расійскіх блогераў Арцемій Лебедзеў апублікаваў другую частку сціслага рэпартажа з падарожжа па Беларусі.
Адзначым, што здымкі былі зробленыя яшчэ ў 2015 годзе, але апублікаваныя толькі цяпер.
Вось што блогер піша пра сталіцу Беларусі:
«Зусім старога Мінска не існуе, але пасляваенны Мінск яшчэ цалкам быў нядрэнны. Толькі яго вельмі мала.
Цяпер гэта горад асобна стаячых брыдкіх будынкаў.
Таму было вырашана тэрмінова ўпрыгожыць непрыгожасць неверагоднай і разнастайнай выродлівасцю.
І панеслася.
І закруцілася.
І працягваецца.