Фота: Белсат

Фота: Белсат

Мінчука Сяргея Манкевіча забралі ў міліцыю пасля таго, як ён павесіў на акне сваёй кватэры нацыянальны бел-чырвона-белы сцяг, паведамляе «Белсат». Сцяг вывешаны знутры кватэры, але акно выходзіць на будынак Міністэрства ўнутраных справаў.

Ужо зранку 25 красавіка ў кватэру спрабавалі трапіць міліцыянты. Пра гэта журналістам распавяла грамадзянская жонка Манкевіча Ірына Шашко. Па яе словах, міліцыянты заявілі, што пратакол яны складуць не з нагоды сцяга, а паводле звестак пра тое, быццам у кватэры быў шум.

«Але я не думаю, што так было, бо ён не з тых, хто п’яніца, хто будзе шумець. Я папярэдзіла міліцыянтаў, што ён сур’ёзна хворы», — патлумачыла Шашко.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0