Пра гэта заявіў журналістам прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка ў Чарнобылі, дзе прымае Аляксандра Лукашэнку.

president.gov.ua

president.gov.ua

«Для нас важна і я ўпэўнены ў гэтым, каб украінска-беларуская мяжа была, ёсць і заўсёды будзе мяжой дружбы, мяжой добрасуседства, мяжой нашага надзейнага партнёрства, падкрэсліваю, мяжой міру. І ніхто ніколі Украіну і Беларусь не пасварыць. Я падкрэсліваю, атрымаў цвёрдае запэўненне ад прэзідэнта Беларусі. Ніхто ніколі не зможа ўцягнуць Беларусь у вайну супраць Украіны. Гэтага не дапусціць міралюбівы народ Беларусі і шаноўны прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка», — сказаў Парашэнка.

Ён таксама адзначыў, што Украіна высока цэніць Беларусь, а «лінія Кіеў — Мінск — гэта лінія дабра, дружбы і міру»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0