Непадалёк ад мяжы зь Літвой затрыманы мужчына без дакумэнтаў, які сьцьвярджае, што ён зьбег зь беларускай калёніі.

Увечары 7 жніўня ў двух кілямэтрах ад мяжы з Латвіяй памежнікі Смаргонскага атраду затрымалі невядомага мужчыну без дакумэнтаў.

Як паведамілі БелаПАН у прэсавым цэнтры Дзяржаўнага памежнага камітэту, паводле слоў затрыманага, ён — літовец, 1964 году нараджэньня. Мужчына таксама расказаў, што ўчыніў пабег з выпраўленчай установы на тэрыторыі Беларусі, дзе адбываў пакараньне за ўчыненае злачынства, прадугледжанае ч. 2. арт. 174 Крымінальнага кодэксу (ухіленьне бацькоў ад утрыманьня дзяцей альбо ад сплачваньня выдаткаў, патрачаных дзяржавай на ўтрыманьне дзяцей, якія знаходзяцца на дзяржаўным забесьпячэньні).

Парушальнік затрыманы й зьмешчаны ў ізалятар часовага ўтрыманьня. Праводзіцца разьбіральніцтва.

Паводле: Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0