26.04.2017 / 12:29

Вікторыя Азаранка распавяла, што яе мама перамагла рак 3

Экс-першая ракетка свету па тэнісе Вікторыя Азаранка распавяла ў інтэрв'ю New York Times, што яе мама Ала Валянцінаўна змагла вылечыцца ад раку.

vk.com/vika_azarenka

— Падчас турніру ў Брысбэне ў студзені 2016 года мне патэлефанаваў брат і са слязьмі на вачах сказаў, што ў мамы рак. Я адразу ж ёй набрала, але мама ўсё адмаўляла. Яна вельмі моцная жанчына, і ніколі не паказвае, што ёй цяжка.

Пасля перамог на турнірах у Індыян-Уэлсе і Маямі Вікторыя Азаранка вярнулася ў Мінск. Мама з іншымі чальцамі сям'і сустракала яе ў аэрапорце.

— Мой дзядзька плакаў, усе плакалі. Мама ўжо больш не магла хаваць сваю хваробу.

Дактары паставілі Але Азаранка дыягназ — рак грудзей чацвёртай стадыі.

- Пасля гэтага ўсе нагадвала амерыканскія горкі. Горш за ўсё, калі ад цябе нічога не залежыць. Ты можаш толькі падтрымаць чалавека маральна.

Неўзабаве пасля «Ралан Гарос» Вікторыя даведалася аб сваёй цяжарнасці. Яна патэлефанавала маме, калі тая рыхтавалася да аперацыі.

- Я плакала і не ведала, як ёй пра гэта сказаць. У мяне была паніка, бо я ведала, праз што прыйшлося прайсці маёй маме. А яна сказала «Гэта проста выдатныя навіны!»

Сёлета Але Азаранка ўдалося цалкам вылечыцца ад раку.

— Я плакала і мая мама таксама. Яна вельмі перажывала, калі чакала вынікаў тэстаў. Пазітыўныя навіны былі вялікай палёгкай. Нельга сцвярджаць, што няпростых перыядаў у маім жыцці больш ніколі не будзе, але цяпер я адчуваю, як быццам здзейсніла велізарны скачок праз шмат бар'ераў.

3
Ганя / Адказаць
26.04.2017 / 12:37
Cancer sucks!
0
house md / Адказаць
26.04.2017 / 15:21
Здоровья маме, но если с момента диагноза прошло чуть больше года, то о выздоровлении говорить преждевременно. Да еще и на четвертой стадии. Сил, терпения и мужества всей семье в борьбе с болезнью!
0
а / Адказаць
26.04.2017 / 16:05
Спасибо за то, что поделилась сокровенным. Сколько народу молча страдают без поддержки и в ужасе! 
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру