Дыялог Беларусі і МВФ будзе працягнуты, паведамілі БелТА ва ўпраўленні інфармацыі і грамадскіх сувязей Нацыянальнага банка, каментуючы вынікі ўдзелу беларускай дэлегацыі ў штогадовым пасяджэнні саветаў кіраўнікоў Міжнароднага валютнага фонду і Сусветнага банка ў Вашынгтоне (ЗША) 19-21 красавіка.
«У ходзе серыі сустрэч з намеснікам дырэктара-распарадчыка МВФ Міцухіра Фурусава, дырэктарам Еўрапейскага дэпартамента МВФ Полам Томсэнам, кіраўніком місіі МВФ па Беларусі Пітэрам Долманам абмяркоўваліся бягучы стан і тэндэнцыі ў эканамічным развіцці Беларусі, а таксама ключавыя меры эканамічнай палітыкі, якія могуць быць падтрыманы рэсурсамі фонду. Кіраўніцтва МВФ адзначыла прагрэс у рэалізацыі ўрадам і Нацыянальным банкам мер макраэканамічнай палітыкі, бакі абмеркавалі напрамкі і перспектывы далейшага супрацоўніцтва, уключаючы прадастаўленне тэхнічнай дапамогі МВФ беларускаму боку. Па выніках сустрэч адзначана, што дыялог Беларусі і МВФ будзе працягнуты «, — падкрэслілі ў Нацбанку.