Пераможца песеннага конкурсу «Еўрабачанне-2016» Джамала выйшла замуж 26 красавіка. Мужам 33-гадовай спявачкі стаў Бекір Сулейманаў, ён далёкі ад творчага асяродку чалавек — працуе эканамістам.
Цырымонія адбылася ў Ісламскім культурным цэнтры Кіева. І Джамала, і яе абраннік — крымскія татары, таму вяселле прайшло ў нацыянальных традыцыях.