Еўрапейскі кантынент падвяргаецца сёння неабгрунтаванай мілітарызацыі, а ў гонку ўзбраенняў і ваенныя падрыхтоўкі ўцягваюцца нават нейтральныя дзяржавы. Пра гэта падчас VI Маскоўскай канферэнцыі па міжнароднай бяспекі заявіў міністр абароны Беларусі Андрэй Раўкоў.
«Замест таго, каб дамаўляцца аб разумным абмежаванні ваенных выдаткаў, многія дзяржавы захоўваюць тэндэнцыю іх росту. Мы крытычна ацэньваем пазіцыю кіраўніцтва ЗША прымусіць усіх еўрапейскіх чальцоў НАТА траціць на абаронныя патрэбы не менш за 2% ад ВУП. На наш погляд, гэта не што іншае, як лабіраванне інтарэсаў паўночнаамерыканскага ваенна-прамысловага комплексу», — сказаў Андрэй Раўкоў, дадаўшы, што павелічэнне абароннай моцы еўрапейскіх дзяржаваў не кампенсуецца вывадам з іх тэрыторый амерыканскіх ваенных баз.
«Войска выводзіць ніхто не абяцае», — адзначыў Андрэй Раўкоў.
«Наша ацэнка гэтым працэсам адназначная - ідзе празмерная і неабгрунтаваная мілітарызацыя еўрапейскага кантынента», - заявіў ён.
Пры гэтым, лічыць Андрэй Раўкоў, шэраг дзяржаў пачынаюць прэтэндаваць на ролю рэгіянальных цэнтраў сілы, выбраўшы мілітарызацыю ў якасці драйвера росту эканомікі, а нейтральныя дзяржавы ўцягваюцца «у ваенныя падрыхтоўкі».