Судовыя выканаўцы спрабуюць патрапіць у будынак пратэстанцкай царквы «Новае жыццё». Паводле атрыманых папераў, вернікі мусілі вызваліць памяшканне да 26 красавіка.

Дзясяткі чалавек сталі жывым шчытом перад дзвярыма, не пускаючы судовых выканаўцаў.

фота з фэйсбука Кацярыны Ткачэнка.

фота з фэйсбука Кацярыны Ткачэнка.

«Былі судовыя выканаўцы, але зараз сышлі ўжо. Дзякуй Богу! Міліцыя таксама прыязджала, але сабраліся нашы браты — каля 100 чалавек — і міліцыя не палезла. З’ехалі. Выканаўцы таксама з’ехалі, але сказалі, што справа будзе працягвацца, бо яны павінны выканаць рашэнне суду ад 2009 года — ніяк не могуць выканаць. Па гэтым рашэнні мы павінны пакінуць наш будынак, але мы нікуды не збіраемся сыходзіць. Выканаўцы прапанавалі нам вырашаць гэтае пытанне з уладамі. Мы імкнемся гэта рабіць, але ж улады нешта не ідуць пакуль на кантакт», — адзначыў юрыст пратэстанцкай супольнасці Сяргей Луканін у каментары Krynica.info.

Прычыны, чаму ўлады зноў спрабавалі выселіць царкву менавіта зараз, Сяргей Луканін не ведае. «Перыядычна недзе раз на год яны нас турбуюць такімі пытаннямі, але ж года паўтара не было іх чуваць. Чаму — не ведаем», — паведаміў юрыст.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0