Шматфункцыянальны гандлёва-адміністрацыйны будынак «Няміга Мол» пабудуюць на скрыжаванні вуліц Няміга — Калектарная. Узводзіць будынак у цэнтры горада будзе іранская кампанія «Інтэрбелнест».
Агульная плошча мола будзе амаль 64 тысячы квадратных метраў. У 20-павярховы комплекс увойдзе падземны паркінг, гандлёва-выставачныя залы, кафэ, рэстаран, боўлінг-бар, фітнэс-цэнтр, крамы, фудкорт, кінатэатр, апарт-гатэль, офісы.
Фота: nemigamall.com
Нагадаем, будаваць на гэтым месцы хацелі яшчэ ў 2011 годзе. Тады ўчастак прадалі іншаму іранскаму інвестару пад гасцінічны комплекс. Пазней праект перарабілі пад два хмарачосы, але будаваць іх так і не пачалі. Участак перадалі «Інтэрбелнест» пад шматфункцыянальны комплекс. Калі пачнецца будаўніцтва, невядома.
Фота: nemigamall.com