Выпадак здарыўся ў Валынскай вобласці Украіны. У Ратніўскую раённую бальніцу з нажавым раненнем быў дастаўлены 24-гадовы грамадзянін Беларусі.

Потым з паведамленняў паліцыі стала вядома, што цялесныя траўмы беларусу нанесла яго 23-гадовая ўкраінская сяброўка. Перад гэтым пара была ў гасцях у супольных знаёмых. А па вяртанні дахаты разгарэлася сварка на глебе рэўнасці.

У выніку жанчына ўдарыла беларуса нажом у жывот. Заведзеная крымінальная справа, украінцы пагражае ад 5 да 8 гадоў турмы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?