Савет Міністраў скарэктаваў выдаткі на ўтрыманне дзяцей, якія знаходзяцца на дзяржзабеспячэнні. Нормы расходаў на харчаванне павялічаныя на 5%, выдаткі на куплю прадметаў гігіены — на 20%, паведамляе сайт урада.
Памеры выдаткаў на ўтрыманне дзяцей, якія знаходзяцца на дзяржзабеспячэнні, скарэктаваныя пастановай Савета Міністраў ад 20 красавіка 2017 г. № 298.
Так, на 5-7 працэнтаў павялічаныя грашовыя нормы расходаў на харчаванне дзяцей, на забеспячэнне іх адзеннем, абуткам, мяккім інвентаром, на набыццё навучальных прылад. На 20 працэнтаў нормы расходаў на набыццё прадметаў асабістай гігіены.
Бацькі, якія кампенсуюць дзяржаве сродкі, выдаткаваныя на ўтрыманне дзяцей, цяпер таксама будуць плаціць больш.