ЗША правялі паспяховыя выпрабаванні міжкантынентальнай балістычнай ракеты Minuteman III. Пра гэта паведамляе The National Interest са спасылкай на заяву ВПС краіны.

Пуск быў зроблены з базы Вандэрберг (штат Каліфорнія). Ракета, якая праляцела каля 6440 кіламетраў (4000 міль), была абсталяваная інэртнай галаўной часткай. У выніку запуску была знішчаная ўмоўная цэль на Маршалавых выспах.

«Гэтыя запускі Minuteman неабходныя для таго, каб праверыць стан нашай ядзернай зброі і прадэманстраваць яе здольнасці», — заявіў палкоўнік Джон Мос.

У заяве вайскоўцаў таксама сцвярджаецца, што дадзенае выпрабаванне дазваляе пераканацца, што ЗША здольныя падтрымліваць узровень «моцнага, эфектыўнага ядзернага стрымлівання» як важную частку нацыянальнай бяспекі.

Ракеты сямейства Minuteman стаяць на ўзбраенні ЗША з 1970 года і неаднаразова праходзілі мадэрнізацыю. Ракета з'яўляецца адзінай МБР наземнага базіравання на ўзбраенні ЗША. Мяркуецца, што гэтая ракета застанецца на ўзбраенні да 2020 года. Паводле даных з адкрытых крыніц, ЗША валодаюць 450 МБР такога тыпу з 550 ядзернымі боегалоўкамі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?