У адпаведнасці з пастановай Мінадукацыі ад 1 сакавіка 2017 года зацверджана новая форма даведкі, якая дае школьнікам права бясплатнага праезду ў грамадскім транспарце, а таксама правілы рэгістрацыі такіх даведак. У ніжнім левым куце даведкі павінен быць уклеены фотаздымак навучэнца памерам 40х30 мм.

«Цяпер у школьнай даведцы акрамя інфармацыі пра месца жыхарства школьніка будзе і яго фотаздымак. Такія змены ў дзеючую пастанову Мінадукацыі ад 21.06.2012 № 67 унесены для таго, каб даведкай не карысталіся іншыя асобы. Хачу адзначыць, што праезд для дзяцей бясплатны. Гэта права замацавана пастановай Савета Міністраў ад 16.02.2011 № 202, дзе прапісана, што дзеці маюць права на бясплатны праезд на транспарце ад месца жыхарства да месца вучобы і назад з 1 верасня па 30 чэрвеня», — патлумачыла сайту normativka.by начальнік упраўлення агульнай сярэдняй адукацыі Мінадукацыі Святлана Уклейка.

Што тычыцца права на бясплатны праезд для дзяцей, якія наведваюць заняткі ў музычнай школе і займаюцца ў секцыях, то па гэтым пытанні рашэнне прымаюць мясцовыя органы ўлады.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0