Аляксандр Лукашэнка прыняў сёння з дакладам старшыню Камітэта дзяржаўнай бяспекі Валерыя Вакульчыка.

«У апошні час пра бяспеку знешнюю і асабліва ўнутраную сказана нямала. Год у нас быў няпросты, пачатак гэтага года. Што зараз адбываецца і якія тэндэнцыі ў краіне ў плане ўмацавання бяспекі нашай дзяржавы, перш за ўсё ўнутранай? — спытаў Аляксандр Лукашэнка. — Без купюр, без прыхарошвання сітуацыі».

Лукашэнку праінфармавалі, як развіваецца сітуацыя ў сферы нацыянальнай бяспекі і якія выклікі ў гэтай сувязі сёння стаяць перад дзяржавай.

Валерый Вакульчык таксама прадставіў сваю ацэнку знешняй бяспекі Беларусі, якая, як заўважыў кіраўнік дзяржавы, уплывае і на развіццё сітуацыі ўнутры краіны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?