Прэм'ер-міністр Дзмітрый Мядзведзеў баіцца за сваю пасаду на фоне зніжэння яго рэйтынгаў і маючых адбыцца вясной 2018 года прэзідэнцкіх выбараў. Пра гэта паведамілі агенцтву Блумберг крыніцы ў атачэнні прэм'ер-міністра Расіі і крыніцы, блізкія да Крамля.

Пуцін, мяркуе Bloomberg, выставіць сваю кандыдатуру на чарговы тэрмін і перамога яму практычна гарантавана. Аднак на высокую яўку выбаршчыкаў на выбарах з гэтак прадказальным вынікам разлічваць не прыходзіцца.

У гэтых умовах замена прэм'ер-міністра выглядае натуральным крокам, які, як лічаць у Bloomberg, дапаможа абнавіць урад і павялічыць цікавасць выбаршчыкаў да выбараў прэзідэнта.

Дзве крыніцы агенцтва таксама паведамілі, што Пуцін быў «непрыемна здзіўлены» маштабам акцый пратэсту супраць карупцыі, якія прайшлі ў Расіі пасля таго, як ФБК апублікаваў расследаванне аб «таямнічай імперыі» Мядзведзева. У той жа час два іншыя суразмоўцы агенцтва гэта адмаўляюць.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0