Грамадства2727

Топ-7 грамадскіх дзеячаў, якія прызналіся, што іх завербаваў КДБ

Спецслужбы вярбуюць нямала людзей, але толькі адзінкі потым адважваюцца гучна абвесціць і адмовіцца ад супрацоўніцтва. Рэзанансны свежы выпадак — гісторыя Сяргея Пальчэўскага.

Славамір Адамовіч і Алесь Емяльянаў

У 1991 годзе пра вярбоўку з боку КДБ абвесцілі адразу двое паэтаў. Алесь Емяльянаў зрабіў гэта ў «Свободных новостях». Народны пісьменнік Беларусі Васіль Быкаў з мудрай іроніяй напісаў у кнізе мемуараў «Доўгая дарога дадому»: «Пісьменніцкая грамадскасць падвергла Емяльянава астракізму, хоць было невядома, за што: за тое, што вербавалі, ці за тое, што ён прызнаўся». А яшчэ да гэтага на падобны крок пайшоў паэт Славамір Адамовіч. Яго ліст надрукавала «Літературная газета». Па словах Адамовіча, за яго ўзяліся яшчэ ў 1986 годзе.

Андрэй Зайцаў і Улад Міхайлаў

У снежні 2001 года ў Гомелі скончыў жыццё самагубствам «зубровец» Андрэй Зайцаў. У перадсмяротнай запісцы ён напісаў, што яго шантажаваў і вербаваў КДБ.

У студзені 2007 года студэнт праграмы Каліноўскага з Гомеля Улад Міхайлаў на старонцы ў «ЖЖ» прызнаўся ў супрацоўніцтве з КДБ і паведаміў аб сваім рашэнні спыніць кантакты. У Міхайлава быў пазыўны «Вектар». У Міхайлава былі выразныя псіхалагічныя асаблівасці. У выніку ён вярнуўся ў Беларусь, тут ягоныя сляды губляюцца. Па адной з версій, ён таксама скончыў жыццё самагубствам.

Алесь Міхалевіч

Самы гучны выпадак. У апошні дзень зімы 2011 года на экстраннай прэс-канферэнцыі экс-кандыдат у прэзідэнты Алесь Міхалевіч заявіў, што яго вымусілі падпісаць дамову аб супрацоўніцтве з КДБ. Міхалевіч быў зняволены пасля падзей Плошчы-2010. Таксама Міхалевіч заявіў аб катаваннях, які прымяняліся супраць яго і іншых удзельнікаў Плошчы, у зняволенні. «Умовай майго вызвалення стала падпісанне дамовы аб супрацоўніцтве; Я свядома пайшоў на гэты крок, і гэта было прадыктавана не ціскам і катаваннем, але жаданнем данесці інфармацыю пра тое, што адбываецца са зняволенымі», — гаварылася ў заяве Міхалевіча. Праз нейкі час Міхалевіч уцёк з краіны, аднак праз пару гадоў вярнуўся назад.

Уладзімір Кобец

Кіраўнік штаба кандыдата ў прэзідэнта Андрэя Саннікава на выбарах-2010 Уладзімір Кобец зрабіў заяву аб супрацоўніцтве толькі пасля таго, як з’ехаў з краіны. «Іншага шляху выйсці з турмы КДБ тады не было», — пісаў Кобец. «Толькі прафесійная дапамога спецыяліста па псіхалогіі катастрофаў дазволіла з часам пазбавіцца ад пераследу жахаў». Уладзімір Кобец працягвае жыць у эміграцыі.

Сяржук Паўлюкевіч

У той самы год прызнанне аб вярбоўцы з боку спецслужб зрабіў адміністратар суполкі «Укантакце» «Мы за вялікую Беларусь» Сяржук Паўлюкевіч. Варта адзначыць, што гэта адбывалася падчас «маўклівых акцый пратэсту», якія ладзіліся праз сацсеткі. Паўлюкевіч адзначыў, што подпісу аб супрацоўніцтве ад яго выбівалі шляхам катаванняў.

Сакрат Яновіч

А гэта прыклад з суседняй краіны. Вядомы беларускі пісьменнік з Падляшша Сакрат Яновіч у люстрацыйнай анкеце прызнаўся, што быў пазаштатным супрацоўнікам спецслужб. Яновіч назіраў за асяродкам беларускага тыднёвіка «Ніва», а таксама Беларускага грамадска-культурнага таварыства ў Польшчы. Цікава, што Яновіч у інтэрв’ю «НН» казаў, што вярбоўка адбывалася па-беларуску. «Я нікому не зрабіў ніякай шкоды, але дрэнна тое, што я паддаўся» — сказаў Сакрат Яновіч.

Каментары27

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Ураджэнец Беларусі ўзначаліў Масад17

Ураджэнец Беларусі ўзначаліў Масад

Усе навіны →
Усе навіны

Беларускія артысты напружыліся: з Новага года яны не змогуць працаваць як ІП — прыйдзецца аддаваць дзяржаве больш грошай8

У спіс забароненых прафесій для асуджаных за палітыку дадалі яшчэ адну3

Легендарны гімнаст Іван Іванкоў нечакана з'явіўся ў Мінску пасля доўгіх гадоў у ЗША і засумаваў па «вялікасці СССР»23

У цэнтры Гродна будуюць новы квартал. Але замест сучаснай архітэктуры — звычайныя панэлькі, як у спальніках8

«Вінаваты больш за ўсіх». Доктар, які пастаўляў кетамін акцёру Мэцью Пэры, атрымаў 2,5 гады турмы

«Не магу сказаць, што атрымаецца». Трамп хваліць перамовы Уіткафа ў Крамлі, але не ўпэўнены ў іх поспеху5

Учора аэрапорт у Вільні закрываўся двойчы

Пажылым карэйцам купляюць «робатаў-унукаў» — каб дапамагчы справіцца з адзінотай5

Нарвегія будуе самы доўгі і глыбокі падводны аўтамабільны тунэль у свеце1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ураджэнец Беларусі ўзначаліў Масад17

Ураджэнец Беларусі ўзначаліў Масад

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць