ЗША пакуль не будуць выходзіць з Паўночнаамерыканскага пагаднення аб свабодным гандлі (НАФТА) з Мексікай і Канадай, заявіў прэзідэнт краіны Дональд Трамп. Разрыў дамовы быў адным з яго перадвыбарных абяцанняў, паведамляе ВВС.

Паўночнаамерыканскае пагадненне аб свабодным гандлі ўступіла ў сілу ў 1994 годзе. Цяпер Вашынгтон хоча пераглядзець умовы дакумента, які да выбараў Трамп назваў «забойцам» працоўных месцаў і «найгоршым гандлёвым пагадненнем» у гісторыі.

Напярэдадні амерыканскі лідар правёў перамовы з канадскім прэм'ерам Джасцінам Трудо і прэзідэнтам Мексікі Энрыке Пенья Ньета.

«Я веру, што канчатковы вынік [перамоў па змяненні НАФТА] зробіць усе тры краіны мацнейшымі і лепшымі», — цытавала словы Трампа прэс-служба Белага дома.

Навіна стала нечаканасцю для рынкаў, якія чакалі аднабаковага выхаду з Амерыкі НАФТА. Мексіканскае песа і канадскі даляр ўмацаваліся да амерыканскай валюты, хоць раней на гэтым тыдні яны да яе таннелі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?