Сямігадовы веласіпедыст трапіў пад грузавік пад Астраўцом. Інцыдэнт адбыўся днём 27 красавіка. Пра гэта паведамілі ў ДАІ УУС Гродзенскага аблвыканкама.

ДАІ Гродна

ДАІ Гродна

— На перакрыжаванні дзіця на ровары нечакана выехала з гравійкі на асфальтаваную дарогу проста перад грузавіком Volvo. Кіроўца аўтамабіля паспрабаваў сысці ад сутыкнення і выехаў на сустрэчную паласу, аднак не змог пазбегнуць наезду, — сказалі ў ДАІ.

У выніку ДТЗ дзіця атрымала траўмы рознай ступені цяжкасці і было шпіталізавана.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?