27 красавіка ў інтэрнэце быў прэзентаваны промаролік пра Украіну «Come to Ukraine to celebrate diversity» («Прыязджайце ва Украіну святкаваць разнастайнасць»). Ролік быў створаны адмыслова да «Еўрабачання-2017». У 30-секундым відэа, акрамя краявідаў Кіева і Карпат, ёсць кадры і з Крыма.
Нагадаем, што сёлета конкурс пройдзе у Кіеве. Галоўнай арэнай песеннага конкурсу абраны Міжнародны выставачны цэнтр. Паўфіналы «Еўрабачання-2017» у Кіеве адбудуцца 9 і 11 мая, фінал — 13 мая.