Ад сёння, 28 красавіка, запрацавала новая сістэма прайгравання аўдыёзапісаў «Укантакце». У абноўленай версіі зменены дызайн і палепшана сістэма рэкамендацый карыстальніку. Таксама з'явіцца і платны кантэнт.

Новы дызайн.

Новы дызайн.

Цяпер укладка «Мае аўдыёзапісы» ўяўляе сабой дадатак дзе, акрамя праслухоўвання музыкі, можна падпісацца на афіцыйныя суполкі музыкаў, праслухаць апошнія альбомы гуртоў з усяго свету, з дапамогай спецыяльнага алгарытму прагледзець рэкамендацыі для праслухоўвання. Таксама з'явілася магчымасць ствараць музычныя плэйлісты і дзяліцца імі з сябрамі.

Кампанія ўвесь час займаецца паляпшэннем сістэмы прайгравання аўдыёзапісаў, бо дагэтуль мае праблемы з ліцэнзаваннем музыкі. «Укантакце» на сёння мае самую вялікую бібліятэку, разам з гэтым маючы самую вялікую праблему з пірацтвам.

Кампанія Mail.ru Group, якая валодае сацсеткай, у хуткім часе ўвядзе платную падпіску на музыку, паведамляе газета «Известия». Падпіска будзе каштаваць прыкладна ВYN 4,5. Пры гэтым бясплатнае праслухоўванне таксама захаваецца, але толькі за рэкламу. Функцыя будзе працаваць як і ў браўзеры на камп'ютары, так і ў мабільнай версіі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?