Прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка заяўляе, што ў часе перамоў з беларускім калегам Аляксандрам Лукашэнкам дасягнутая дамоўленасць пра аднаўленне працэсу дэмаркацыі дзяржаўнай мяжы.

president.gov.ua

president.gov.ua

«Хачу падкрэсліць, што мы дамовіліся завершыць найбліжэйшым часам працэс дэмаркацыі нашых дзяржаўных межаў, які, на жаль, не праводзіўся ў апошнія гады, што стане дадатковым фактарам узмацнення бяспекі дзвюх краін. Словам, веру, што ўкраінска-беларуская мяжа была, ёсць і будзе мяжой дружбы, добрасуседства і нашага партнёрства», — заявіў Пятро Парашэнка сёння ў часе выступу перад украінскімі памежнікамі.

Апроч таго, паводле ўкраінскага прэзідэнта, Аляксандар Лукашэнка запэўніў яго ў тым, што расійска-беларускія вайсковыя вучэнні «Захад-2017» не будуць падрыхтоўкай да ўварваньня ва Украіну. «У мяне няма ніякіх сумненняў у выключна добрых намерах Беларусі, але яна ў саюзніцкіх стасунках з Расіяй. А да Масквы ў нас даверу зусім няма», — дадаў ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?