Вядомы крамлёўскі прапагандыст Уладзімір Салаўёў падчас радыёэфіру па-хамску адказаў радыёслухачу з краін Балтыі. На тон вядучага звярнуў увагу журналіст Аляксандр Цвярской у Facebook.

«Слухай, карацей кажучы, Дзяніс, ты, галоўнае, як рускі танк ўбачыш, штонікі не забудзься памяняць. А то ўсе гэтыя размовы добрыя, пакуль ты ад тых, каго называеш «чырвонымі фашыстамі», у морду не атрымаў», — сказаў Салаўёў ў эфіры.

Затым прапагандыст паспрабаваў пераняць балтыйскі акцэнт і параіў слухачу «не хаміць лішняга».

«А наконт міжнароднага суда. Ці ж ты ў міжнародны суд Пуціна павядзеш? Уся твая задрыпаная армія ў адным ліфце змяшчаецца. Гэта ты цяпер вялікую Расію пераможаш? Тут цябе ўсе так спалохаліся. Ты ж сюды яшчэ на заробкі, гаўн*к, прыедзеш. Ты ж будзеш яшчэ жабраваць, ты ж на рускай мове яшчэ загаворыш», — дадаў Салаўёў.

«Як Салаўёў размаўляе з радыёслухачамі з краін Балтыі. У любой нармальнай краіне гэтага прыблатнёнага імперскага гнома са звычкамі гопніка выкінулі б з працы ў гэты ж дзень», — пракаментаваў словы Салаўёва Цвярской.

У сеціве выпад прапагандыста выклікаў ажыятаж.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0