У судзе Цэнтральнага раёна Мінска 28 красавіка разглядзелі «справу» куратара графіці-праектаў Алега Ларычава.

Ларычава, якога затрымалі яшчэ 26 красавіка, абвінавацілі ў дробным хуліганстве: «лаяўся матам, размахваў рукамі».

Алег прасіў у суддзі, каб да справы далучылі запіс з відэарэгістратараў амапаўцаў, якія затрымлівалі яго. Але ж на пачатку пасяджэння тая зачытала даведку ад міліцыі. Згодна з ёй, відэа паглядзець немагчыма, бо рэгістратары не працавалі — у іх нібыта селі батарэі.

Традыцыйна сведкамі былі двое амапаўцаў, якія затрымалі Ларычава

Традыцыйна сведкамі былі двое амапаўцаў, якія затрымалі Ларычава

Амапаўцы-сведкі былі дапытаныя на папярэднім пасяджэнні, 27 красавіка. Таму пасля невялікага перапынку суддзя Вікторыя Шабуня адразу агучыла вырак. Яна прысудзіла Ларычаву 5 сутак. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?