Венгрыя завяршыла будаўніцтва другога агароджы на мяжы з Сербіяй. Плот мае вышыню 3 метры, працягласць 155 метраў і «здольны спыніць любы натоўп людзей», паведаміў венгерскі прэм'ер-міністр Віктар Орбан, чые словы прыводзіць ВВС са спасылкай на Рэйтэр.

Getty

Getty

Даўжыня сербска-венгерскай мяжы складае 175 кіламетраў.

Першыя агароджы на мяжы Будапешт пабудаваў у 2015 годзе, спрабуючы спыніць паток сірыйскіх бежанцаў з поўдня. У сутычках з мігрантамі венгерская паліцыя актыўна ўжывала вадамёты і слёзацечны газ.

У тым жа годзе Венгрыя ўзвяла аналагічную перашкоду на мяжы з Харватыяй.

Сербія не ўваходзіць у Еўрапейскі саюз. Для Харватыі — сябра ЕС — Шэнгенскае пагадненне аб спрашчэнні пашпартна-візавага кантролю яшчэ не ўступіла ў сілу.

Віктар Орбан вядомы як жорсткі праціўнік свабоды міграцыі і палітыкі адкрытых межаў для бежанцаў з Сірыі. У сакавіку кіраўнік урада назваў еўрапейскую міграцыйную палітыку «траянскім канём тэрарызму» і пагрозай для «хрысціянскай ідэнтычнасці».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?