У канадскім горадзе Гамільтан, правінцыя Антарыё, выратавалі тоўстага бабра, які захрас у плоце, паведамляюць інфармагенцтвы.

Жывёла спрабавала пралезці паміж прутамі агароджы, але ёй перашкодзіў назапашаны на працягу зімы тлушч. Каб вызваліць захраслага грызуна, супрацоўніцы службы па кантролі за жывёламі прыйшлося яго намыльваць.

У выніку інцыдэнту бабёр атрымаў траўмы. Яго адвезлі ў прытулак службы па кантролі за жывёламі, а потым перавялі ў цэнтр рэабілітацыі. Калі жывёла выздаравее, яе выпусцяць на волю.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?