Апазіцыйны палітык Мікола Статкевіч зноў знік напярэдадні запланаванай ім на 1 мая акцыі. Яго тэлефон адключаны з 17 гадзін пятніцы, на сувязь з роднымі ён не выходзіў. Пра гэта раніцай 29 красавіка TUT.BY паведаміла жонка апазіцыянера Марына Адамовіч.

«Я патэлефанавала ў Цэнтр ізаляцыі правапарушальнікаў на Акрэсціна, абтэлефанавала ўсе РУУС, звярнулася ў Бюро рэгістрацыі няшчасных выпадкаў. Зараз паеду па судах, у СІЗА на Валадарскага і КДБ», — распавяла Марына Адамовіч.

Яна не выключае, што знікненне палітыка прайшло па такім жа сцэнарыі, як і напярэдадні Дня Волі - нагадаем, Мікалай Статкевіч знік напярэдадні акцыі апазіцыі 25 сакавіка. У міліцыі і КДБ заявілі, што ім нічога не вядома пра лёс палітыка. Раніцай 27 сакавіка апазіцыянер распавёў, што яго некалькі дзён трымалі ў СІЗА КДБ.

У той жа самы час Марына Адамовіч асцерагаецца, што са Статкевічам магло здарыцца нешта дрэннае.

Мікола Статкевіч планаваў правесці няўзгодненую з уладамі акцыю 1 мая ў цэнтры Мінска.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0