КНДР ажыццявіла пуск балістычнай ракеты, паведамілі паўднёвакарэйскія вайскоўцы. Яе тып і траекторыя палёту пакуль не вызначаны, аднак, паводле папярэдніх звестак, пуск скончыўся няўдала

Пра гэта ў суботу, 29 красавіка, паведамляе агенцтва Yonhap са спасылкай на інфармацыю Аб'яднанага камітэта начальнікаў штабоў Паўднёвай Карэі.

Тып запушчанай ракеты пакуль вызначаны не быў, спецыялісты працягваюць аналізаваць інфармацыю, якая паступае.

Yonhap са спасылкай на паўднёвакарэйскіх вайскоўцаў паведамляе, што пуск скончыўся няўдачай — ракета выбухнула праз некалькі секунд пасля старту.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?