У пятніцу, 28 красавіка, былі абвешчаныя лаўрэаты Прэміі Цёткі за 2016 год. Імі сталі Уладзімір Арлоў, аўтар кнігі «Айчына: маляўнічая гісторыя. Частка 1. Ад Рагнеды да Касцюшкі» (у намінацыі «Найлепшы твор для дзяцей і падлеткаў») і Павел Татарнікаў, мастак гэтай жа кнігі (у намінацыі «Найлепшае мастацкае афармленне»).

Кніга-пераможца выйшла ў выдавецтве «Тэхналогія».

Журы таксама адзначыла найлепшыя працы ў абедзвюх намінацыях.

Літаратурны спіс

1. Арлоў Уладзімір. Айчына: маляўнічая гісторыя. Частка 1. Ад Рагнеды да Касцюшкі. Тэхналогія, 2016.

2. Аўласенка Генадзь. Зайка польку танцаваў. Выдавецкі дом «Звязда», 2016.

3. Баравікова Раіса, Ліпскі Уладзімір. Пра Бусю, які жыве на Беларусі. Харвест, 2016.

4. Бука Надзя. Бася і Піглас. Выдавецкі дом «Звязда», 2016.

5. Бунта Тамара. Дзяўчынка з Вішнёвага завулка. Мастацкая літаратура, 2016.

6. Масла Алена. Мяне завуць Лахнэска. Адукацыя і выхаванне, 2016.

7. Муравейка Іван. Званочкі ў блакіце. Мастацкая літаратура, 2016.

8. Плавінскі Мікалай. Прыгоды Васількі з Брачыслаўля. Беларусь, 2016.

9. Прышчэпава Таццяна. Апельсінавы настрой. Выдавецкі дом «Звязда», 2016.

10. Шталенкова Ксенія. Адваротны бок люстра. Мастацкая літаратура, 2016.

Мастацкі спіс

1. Дубовік Кацярына — Суса Эва. Снежны чалавек у Мінску. Кнігазбор, 2016.

2. Сакалоўская Стася — Пісьмянкоў Алесь. Чаму вожык не стрыжэцца? Мастацкая літаратура, 2016.

3. Татарнікаў Павел — Арлоў Уладзімір. Айчына: маляўнічая гісторыя. Частка 1. Ад Рагнеды да Касцюшкі. Тэхналогія, 2016.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?