Адміністрацыя прэзідэнта Украіны назвалі хлуснёй дадзеныя выдання «Коммерсант» аб тым, што расійскі і ўкраінскі прэзідэнты Уладзімір Пуцін і Пятро Парашэнка працягваюць праводзіць тэлефонныя размовы, паведамляе «Украінская праўда».

«Адзіная размова ў красавіку адбылася 18 красавіка ў «нармандскім фармаце», пра што было паведамлена ў сумесным прэс-рэлізе чатырох прэс-службаў», - сказалі ў адміністрацыі Парашэнкі.

У тэксце расійскага выдання казалася, што бакі не сталі даводзіць да агульнага ведама факт кантактаў прэзідэнтаў дзвюх краін, каб не даваць супернікам Парашэнкі лішняй нагоды для абвінавачвання яго ў «непатрыятычных паводзінах».

Па дадзеных крыніц, лідары дзвюх краін абмеркавалі сітуацыю на Данбасе, у тым ліку абмен палоннымі, а таксама пастаўкі ў рэгіён прадуктаў харчавання, вады і электрычнасці і выплату ўкраінскіх пенсій жыхарам самаабвешчаных рэспублік.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0