Фота Змітра Русака

Фота Змітра Русака

Дырэктар мінскай школы № 218 Валеры Макарчук заяўляе, што сям’я вядомага палітолага Алеся Лагвінца «не знаходзіцца ў сацыяльна небяспечным становішчы», таму праводзіць далейшыя праверкі гэтай сям’і школа не намерваецца. Сацыяльныя педагогі не мелі намеру аказваць ціск на жонку Алеся Лагвінца Вераніку Мазуркевіч — пераконвае Валеры Макарчук.

«У школу прыйшла пастанова з суда. Задача школы ў такой сітуацыі — спраўдзіць, ці знаходзіцца дзіця ў сацыяльна небяспечным становішчы. У адносінах да дадзенага грамадзяніна (Алеся Лагвінца) мы ніякіх пытанняў не маем. Учора сям’ю наведалі сацыяльныя педагогі. Усё добра, усё нармальна, ніякіх пытанняў не было. Дзіця знаходзіцца ў добрых умовах. Нашыя сацыяльныя педагогі не маюць ніякіх адносінаў да палітычнай сітуацыі. Перад імі стаіць задача па рэалізацыі Дэкрэта № 18 прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. А паўплываць на палітычныя погляды — гэта не задача сацыяльнага педагога», — сказаў сп. Макарчук.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?