«Марш салідарнасці», які планавалася правесці ў Мінску 1 мая, не адбудзецца. Заяўнікі мерапрыемства адмовіліся ад мерапрыемства, бо Мінгарвыканкам дазволіў толькі мітынг, забараніўшы шэсце.
Заяўку на правядзенне «Марша салідарнасці» ад прадстаўнікоў 7 апазіцыйных арганізацый падалі яшчэ 13 красавіка.
Тады меркавалася, што збор адбудзецца на пляцоўцы каля Нацыянальнай акадэміі навук, з далейшым шэсцем па вуліцы Сурганава і мітынгам ў парку Дружбы народаў.
Мінгарвыканкам 26 красавіка адмовіў у такім маршруце, дазволіўшы правядзенне мітынгу ў наступным парадку: збор удзельнікаў у парку Дружбы народаў з 17.00 да 17.30, мітынг на сцэнічнай пляцоўцы парку Дружбы народаў з 17.30 да 19.30.
Гэта ў сваю чаргу, не задаволіла заяўнікаў.
***
Сёння таксама стала вядома аб затрыманні Мікалая Статкевіча, які заклікаў выйсці на Кастрычніцкую плошчу 1 траўня. Статкевіч асуджаны на 5 сутак.