У зоне кафетэрыя з боку ГУМа з'явіліся таблічкі аб тым, што распіццё алкаголю тут забаронена. Гэтае правіла распаўсюджваецца на тэрыторыю да лесвіцы ў супермаркет.

Дырэктар «Цэнтральнага» Андрэй Засценскі кажа, што такім чынам яны вырашылі трохі падзяліць тых, хто хоча выпіць каву з пірожным, і тых, хто хоча выпіць піва ці больш моцныя напоі. Цікавімся, ці былі нейкія скаргі.

— Прамых скаргаў не было, але мы самі бачым, з чым часам сутыкаюцца, напрыклад, мамы з дзецьмі, якія заходзяць выпіць кавы пасля тэатра або цырка. Таму нам хацелася дапамагчы ім зрабіць гэта ў больш камфортных умовах.

Калі ж чалавек са спіртным сядзе ў забароненую зону, то ахоўнік карэктна папросіць яго перамясціцца ў дазволенае месца, запэўнівае дырэктар.

— Мы разумеем, што ў нас наведвальнікі вельмі розныя: ад людзей з мінімальным дастаткам, да вельмі заможных. Таму мы пастараемся, каб і адна і другая частка наведвальнікаў адчувала сябе максімальна камфортна.

Што ж тычыцца наступнага этапу змяненняў, то на ім з асартыменту кафетэрыя паступова пачнуць прыбіраць танную прэйскурантную гарэлку.

- Мы пастараемся прапанаваць больш якасны прадукт у шырокім асартыменце, але без гэтых зусім ужо танных пазіцый.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?